РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Пакуль шумлівыя турысты
Не параспальвалі кастроў,
Дакучлівыя сьпінінгісты
Ня выехалі на палоў,
I вастраносыя байдаркі
Не расьсякаюць хваляў сінь,
А напалоханыя чайкі
Не адляцелі ўдалячынь, –
На гатаўскія пойдзем кручы,
Дзе Нарачы шуміць прыбой,
Дзе некалі ў бары дрымучым
Свой золак стрэлі мы з табой.
 
1938
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.