 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Марозны белы вецер хіба Не супакоіцца да рана. Пралескі сьнежныя на шыбах Цьвітуць і пальцы мае раняць. Там, дзе калісь глядзелі ўдаль мы - Ў сьнягах паўночнае сахары – Гараць сярэбраным пажарам За шляхам смаляныя пальмы. Усе год Новы спатыкаюць... А сьнег гусьцейшы і цямнейшы. I ноч усю агнём палаюць Мае распаленыя вершы.
1938
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|