РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Перагледзяць, памацаюць слова
I панюхаюць, можа, раз пяць.
За працяжнік, за пункт каляровы
Канфіскаты наложаць пячаць.
Папытаюцца, можа, знаёмы
Той ці іншы вядомы паэт,
Ці даўно я дружу з Апалонам,
З Дыянісам, з Сатырам і Зэт?
I пайдуць да наступнай візіты...
Потым вочы бяссонна гараць.
I ня ўбачыш, як дзень перажыты
Зноў крывёю сплывае зь пяра.
 
1939
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.