РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Плыве, хвалюючыся, шум,
Сьцюдзёны шум па нівах чорных,
I нізка, нізка хмары дум
Лятуць асеньнім шляхам зорным.
 
На ўзмор'е нельга адагнаць, –
За молам парусы бялеюць;
А да цябе – і ты адна,
I над табой яны цямнеюць.
 
Палю агонь. З усіх бакоў
Лятуць сны-думы, ападаюць
На полымя, на жар вуглёў, –
Шкада, што толькі не згараюць!
 
1939
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.