 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Шкада мне знаёмых аселіц, Скрыпучых на полі калёс I гэтых лістоў пажаўцелых, Вятрамі сарваных зь бяроз. Зара на куросаднях ціха Зьбіраецца ўжо начаваць. А мне яшчэ хочацца крыху На ржышчы пустым пастаяць. Як быццам, адходзячы ў горад, Забыўся асеньняй парой Сказаць, каб шчасьлівыя зоры Гарэлі над вёскай маёй.
1939
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|