РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Чакаем сонца
Чакаем сонца. Сьцелецца туман,
Плыве з палос рунеючых, па горах,
На дрот заснуўшы, на густы паркан,
I тонуць цені стражнікаў і зоры.
 
Павук жалезны пераплёў акно.
А мы гімн сонцу пішам на граніце.
I кожны раз, як загрыміць зьвяно,
Па камню прабягаюць бліскавіцы.
 
Пакуль угледзяць – бурай веснавой
Напеў наш, будзячы зару, празвоніць,
Пакуль заглушаць – іншыя вясной,
Устаўшы, песьню высекуць з бэтону.
 
I хто б з дарог этапных ні прыйшоў,
Шрамы пазнае, зьмест іх адчытае
I не засьне!.. I будзе ноччу зноў
З-пад зьвеньняў цэгла сыпацца сырая.
 
1939
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.