РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Зноў загарэліся сосны над краем.
Дзе-нідзе сьнег прытаіўся на лядах.
Звонка зь вячэрняй зарою сплывае
Чыстых крыніц серабраная радасьць.
Плоткай іграючай быстры мой човен
Выплыў, мінаючы сумныя дрэвы,
I ў паўнаводны, усьпенены Нёман
Разам з другімі закінуў я невад.
Нехта русалку злавіў залатую,
Нехта хваліўся на вёсцы бурштынам;
Выцягнуў сетку цяжкую і чую:
Песьня жывая трапечацца ў ціне.
Выйшаў на бераг, – усе акружылі
I пра улоў мой шчасьлівы пытаюць...
 
Даўна, відаць, рыбакі не лавілі
Песень вясьняных з рэк нашага краю!
 
1939
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.