 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Калі выкінула возера трэскі чаўнакоў сасновыя, сьлёзы пырснулі каралямі на рукавы паркалёвыя. Сьлёзы з вочаў цёплых, ласкавых, словы з вуснаў нецалаваных – загарэліся, як зоранькі, ў пене шумнай, усхвалёванай. Хтось адважны тоні зорныя ночкай асачыў глыбокаю, – перлы вылавіў дзявочыя залацістай падвалокаю. Зноў плывуць у даль рыбацкія лодкі сьмелыя і новыя. Што ж сыпнуць яны вярнуўшыся на рукавы паркалёвыя?
2.VII.1937.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|