 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Туляецца змрок без патрэбы У склепе закінутых думак. Самлелае нізкае неба, Антэны высмоктваюць смутак. У прытарным фальшы-фаворы Дзень новы адзначан бязволлем. Тут кожны жыве апрыёры І ў сеціве тоне павольна. Тут трызняць спакоем балотным, Тут кожны — і кат, і ахвяра. І здраджваюць марам ахвотна, Сумленне танней за даляры. Тут шал абурэння і гневу Усмоктаны прагнаю багнай. Тут самыя сумныя спевы, Тут самыя тлумныя жарты. Тут свята мяшаецца з горам, Суседа сусед не пачуе. …І крыўдай забытаю мора Ля сценаў ля самых бушуе…
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|