 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Халоднае неба дзялю на квадраты — Згуляем! Някепска прабавім свой час. Няможна заўжды быць самотай аклятым, Хай крылы падымуць над горадам нас. Не нулік малюеш — зіхоткую поўню. Я — зорку…яшчэ… эх, шкада, што прайграла! Азарт, захапленне ўсяго цябе поўніць, І восеньскай ночы здаецца замала. Хай выйгрышам — спалены том “Мёртвых душаў”. Нябёсы зноў крэсліш па пэўным узоры. Ты не здаешся? І я (што ж!) не мушу. …І множацца месяцы. Множацца зоры.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|