 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Абвешчана сетцы анафема, Баланс на далькажыку нуль. Да ночы рыфмую прагаламі. Няцяжка — патэлефануй. Заспееш за смачнай гарбатаю І скрылікам сыру. …Але! Сам дзесь за дажджовымі кратамі Бы кактус, прысеў на акне. Спытай, як настрой; не памерла ці Ад мноства канспектаў і кніг. Завочна загушкай у нераце Начных разважанняў сваіх. Каб заўтра сасніла на лекцыі: Сесійна-шалёныя дні, Экзамен, ты нешта там крэмзаеш… А тут… званок!!! ТРУБКУ ЗДЫМІ!!!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|