Абстрактныя думкі ў абстрактным канспекце, У плэеры дрэмлюць абстрактныя песні. Мой любы абстрактны выкладчык , паверце — Я шчыра запісваю нудныя тэксты. Абстрактныя словы абстрактнай асадкай Абстрактна кладуцца на аркуш паперы, Абстрактныя рыфмы ў блакноціку крадкам, Абстрактная муха паўзе па шпалерах. Абстрактна дэкана вітаем падскокам, Абстрактныя чэргі ў абстрактным буфеце, Абстрактна з вакон дзьме, парыпваюць кроквы, Абстрактна спазняемся, мчымся, як чэрці. Абстрактна натацыю вы мне чытаеце… Шаноўны выкладчык, ці маеце рацыю? Эх позна…”За дзверы!” Аж рэха матляецца… А я — у буфет! Гэта ўжо не абстракцыя.
|
|