РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ганна Новік
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Смаката
А колькі камароў
У юшцы з’елі разам!
                                                                                           
Х. Гурыновіч
 

 

 
Мае шаноўныя сябры,
Сказаць я мушу пры спатканні,
Што мне выключна камары
Душу парадаваць у стане.
 
Хоць плач, хоць смейся, хоць крычы,
Хоць сваркі пачынай у хаце —
Іх на абед люблю ў баршчы,
Люблю іх з хлебам і ў салаце.
 
Люблю з ікрою іх і з мёдам,
Люблю з капустай і гуркамі…
Няма вышэйшай асалоды.
Я раю:
            паспытайце самі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.