РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ганна Новік
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
У парку
Цэлы дзень шапацеў лістапад,
Вецер блытаўся ў шуме стракатым,
Каб празрыстасць надбаў далягляд
І прыціхлі, знямелі прысады.
 
Каб нябёсы з халоднай зямлёй
Знітаваў дождж надзейна і слушна,
І навязлівы шэры настрой
У душы пачуваў сябе зручна.
 
…А гадзіннік на вежы пяе…
І трымцяць на галінах імгненні.
І баішся, што дождж страсяне
Іх на дол, як лістоты гарэнне.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.