РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ганна Новік
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Як добра!
Збіраць каштаны і лісты
У восені халоднай,
Са слотай гутарыць на ты…
Як добра!
 
Напіцца музыкай ушчэнт,
Забытай і “нямоднай”.
Кішэню грэе пісталет —
Як добра!
 
Патрон апошні для тугі
І для самоты чорнай.
Над Сожам кленчаць берагі…
Як  добра!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.