РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ганна Новік
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Нядзеля
Нядзеля — для сонца, святла і прастору,
Каб твары былі ўсё ж усмешкай сагрэты,
Каб выйшаў на брук злістападжаны горад
Сумёты агню разбіраць на букеты.
 
Фатаграфаваць краявіды на памяць,
З далоняў карміць рудахвостых вавёрак,
Трапляць пад раптоўную жоўтую замець,
Дарыць цішыні крокаў зладжаных шолах.
 
Каб тыднем наступным сабранае лісце
Сушылася ў вазах, разносячы водар.
І вецер гудзеў, бы пакрыўджаны кімсьці,
Нібыта пчалу нехта спудзіў ля сотаў.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.