РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ганна Новік
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Гуляе па алеях дождж,
Страсае з клёнаў пазалоту.
Ты побач незаўважна кроч
І слухай шэпт ягоны ўпотай.
 
Складзе хай крылы парасон.
Адчуй між пальцаў кропляў холад.
…За хмарай гоніць наўздагон
Невымаўленых словаў голад.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.