РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ганна Новік
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Дождж пацеры шэпча. Ружанцам бясконцым
Апошняе лісце на слізкіх галінах.
Здаецца, у вырай зляцела і сонца
За клінам самотным, за жураўліным.
 
Падмецены сцежкі ад шолаху, шэпту,
Чаўны не люляюцца змерзлаю хваляй.
І смутак людзьмі авалодаў дашчэнту,
І танчаць вятры напрастуджаным балі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.