РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ганна Новік
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пасля асенняй навальніцы
Ляці, маршрутка, наўздагон
Апошнім стрэлам навальніцы.
Сустрэне цішынёй перон,
Забытай восенню — сталіца.
 
Сустрэне стрыманым кіўком.
Набыць халоднае гарбаты,
Самоце тэліць на Velcom,
Смакуючы напой заўзята.
 
Не возьме слухаўку яна
Праз графік свой, забіты шчыльна.
Гуляць не пойдзе давідна,
Кранаць агонь кляноў вачыма.
 
…Збіраць лістоту і сяброў —
Такіх, як ты, на бессань хворых.
І на паштоўцы пару слоў
Самоце адаслаць ва ўчора.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.