РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ганна Новік
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Сумуе за акном каштан
Зайшоўся вецер нізкай нотай.
Я пэндзаль абмакну ў туман,
Пазычу фарбы у лістоты.
 
Затанчыць па халсціне дождж,
Патоне ў лужынах святочнасць.
Прайдуся па сцяжыне ўсё ж,
Дзе лістапад стаміўся крочыць,
 
Дзе выпіты да дна радкі
І успаміны згаслі…мабыць.
Дзе клён святочна-гаваркі
Твой позірк болей не абпаліць.
 
… І  блякнуць фарбы без пары.
Да досвітку гадзін з тры будзе.
Прывід самотны ліхтары
На сцішаных алеях будзіць.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.