РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ганна Новік
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Восень
Табе наўздагон
Халодныя вершы.
У шэрагу дзён
Адгукаюцца крокі.
 
У нерат дажджу
Хто ўблытаўся першым?
Спыніся! Хачу
Ліставей абняць зрокам.
 
І льецца туман
Па змрочных алеях.
Спрадвечны падман —
Святло зораў праз хмары.
 
Усцешаны цішай,
Чым — крэйдай, пастэллю —
Элегію пішаш?..
З вецця сыплюцца мары.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.