РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ганна Новік
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Споведзь
Давай з табою вып’ем,коце.
Мне чаю, малака — табе.
Бо душу штось туга маркоціць,
Дождж за акном ад рання лье.
 
Клубком згарніся на каленях,
Сасні гарэзлівых мышэй.
Сцвярджэнне, што каханне грэе,
Звісае ролтанам з вушэй.
 
Прамуркай невыразна ў вусы
Скрозь сон… Пакой, фатэля, змрок…
Мне не ўстрымацца ад спакусы
Зрабіць да разумення крок.
Ці не?!
              Халодна…
                                      Заўтра, мабыць,
Завітвай, коце, ў мой пакой.
Мы кожны вечар будзем марыць
І малако хлябтаць з табой.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.