РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ганна Новік
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ростані
О колькі вас, колькі, маўклівыя цені!
Самоцяцца зоры, зрываюцца ў хвалі.
Бы жоўтае лісце, шапочуць імгненні —
Дыван адзіноты, сумёты чакання.
 
Ты паркам прайдзіся світаннем туманным,
Хай шорхне трывожна апалае лісце…
Мяне больш няма. Ты кранаеш ласкава
Халодны мой цень, што згубіла калісьці.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.