РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ганна Новік
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Я быў паэт натхнёнага світання,
Жыццём дзяліўся з сонмам муз сваіх.
Сустрэчы,  жарсці, рыфмы золкім раннем…
Спасціг усё. Спакою не спасціг.
 
Я быў вар’ятам. Доктар у халаце
Мне мацаў пульс і адпраўляў да тых,
Каму і без мяне сяброў, напэўна,  хватит.
Спасціг усё. Спакою не спасціг.
 
Я быў  бадзягам. Без кірунку крочыў,
І ад прасторы аж займала дых.
Сузор’і казкі баялі штоночы…
Спасціг усё. Спакою не спасціг.
 
Быў патрыётам. Хлусіў мо замала,
Ахвяраваў мо мроям лішні міг…
Надзея нескароная канала.
Спасціг усё. Спакою не спасціг.
 

Быў шэрай і бяспамятнай істотай,
Пазычанай з ненапісаных кніг.
…І часта дакараў сябе
Употай,
Што сам сябе я так і не спасціг.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.