…І пакуль спала шкло, Патаемна шапталіся лічбы, Вырашаючы, быць ці не быць Вечароваму змроку і снегу, — Вечарэла само… Цяжкі маятнік — змучаны клічнік — Ленаваўся раз-пораз прабіць Апусцеламу змерзламу небу. “Ты пабачыш, павер, Цішыню. Хутка скончацца жахі”,— У кавярні “Стары час” шаптаў Антыкварны гадзіннік ля стойкі. Падаў снег за каўнер І ў душу, на бляшаныя дахі… Час паволі, паціху сканаў, Не пытаючы, што і па колькі…
|
|