 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Вясьляр над Сожам дзень стракае новы. Сьцяжыны. Лісьце. Гмах царквы ў імгле. Да камянёў прышрубаваны словы — Эпітафічны плач па даўніне. Калісь дзядзінец быў і церам княжы, Рамесны люд, вірлівае жыцьцё. Пасьля — палац. Вяршкі грамадзтва, скажам. А потым — тлум пусты і забыцьцё. Спыніся на якую хоць хвіліну. Мінае ўсё? Мой сябра, толькі глянь. …Раса сьцякае зь клёнавых галінаў. Па сьцежцы цьмянай шпацыруе здань.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|