 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
На досвітку шэрым з пакоя выслізваць, Вяртацца увечары, стомлена крочыць Па сценах і столі…За вокнамі вільгаць. Дождж скача па лужынах з ранку да ночы. Вяртацца. Каб зноў цішынёй захлынацца. З люстэрка ў люстэрка, з аскепка ў аскепак. Гадзіннік эбенавы стогне дванаццаць, З-за хмар вынікае знясілены ветах. Расшпільваць рукою дрыготкаю пацеркі, Хай перліны згаснуць на мяккім кіліме. І зоркаю свечка засвеціць у зацемку, Гарбата з лімонам на століку стыне. Што ж сёння чытаем? Рансара, Манценя? — Радком прабяжыцца твой позірк імклівы. Такія ж, як ты, легкакрылыя цені Цікуюць праз мокрыя шыбы маўкліва. …На кубку нябачны слядок пацалунку Пакінуць і дзьмухнуць лянотна на свечку. І не змагчы адмахнуцца ад думкі, Што ноч і адліга ўжо цягнуцца вечнасць. І так будзе вечна: гарбата,блуканне У змроку навобмацак, кнігі, самота… …Пакуль ты падчас вечаровых вяртанняў Шалёна ў палёце не зблытаеш вокны.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|