 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Зрабі крок насустрач і выйдзі пад снег! Давайце ў завею нырнем з галавою! Бялюткая замець на яве і ў сне Нарэшце прарвалася з нетраў на волю. Наш горад — вялізны і ўтульны пакой, Напоўнены белым, гарэзлівым шумам. І кожны аблытаны, бы мішурой, Той безліччу справаў святочных і думак. Гуляй. Весяліся. Іспыты здавай. Дамы параўноўвай са стараю мэбляй. І помні: наш белы заснежаны рай Прымае заяўкі на месцы пад снегам.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|