РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ганна Новік
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Зоры апошнія з цюбіка выцісну,
Пэндзаль хай слізне па Сожы замерзлым.
Вам пасавала б, напэўна, сысці са сну
І ў календары паўжыцця перакрэсліць.
 
З чыстага аркуша снегу апошняга
Пыл мемуарны і процьму пытанняў.
Прыйдзе адказ галубінаю поштаю,
Калі пасланец не саб’ецца ў тумане.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.