РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ганна Новік
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Вечарэе… За шэрым акном
Груганнё поўніць крыкам пустэчу.
На фано стыне кубак з агнём,
І хацелася б ноты скамечыць...
 
Плёткі шэпчуць партрэты са сцен,
Спарахнелыя з часам навіны…
Хтось аматар расчуленых сцэн,
Хтось смакуе напоі з палыну.
 
Прагнуць стосы нячытаных кніг
Для самлелых старонак свабоды.
…Ты ж за сотні імгненняў спасціг
Толькі сэнс сакавітых назоваў
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.