РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ганна Новік
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Мароз. Агні. Бібліятэка
У промнях ведаў і цяпла.
Ды кнігалюбам-недарэкам
Там месца, бачыце, няма.
 
Старанна счытваем аб’яву,
Ажно дваіцца у вачах:
“Прабачце, людцы, за падставу.
Пацёк [а можа — з’ехаў?!] дах”.
 
Хто гвалт крычыць, а хто смяецца,
Шумяць, буркочуць чытачы…
Эх, сто адсоткаў давядзецца
У «Каффу» ногі валакчы!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.