Па пояс у хвалях і сонечным ззянні, Па вушы у птушках, па вочы ў світанні, Па сэрца ў вясновым цяпле ненадзейным — Чакае абсяг весялосці нядзельнай. На дамбе прысесці і прыгаршчы спеваў Апошнім ільдзінам кідаць ашалела, І чуць, як цягнік выбівае прасторы Бадзёрыя, пругкія такты-мажоры. …На гэтым затопленым беразе Сожа Цябе дзед Мазай уратуе, быць можа…
|
|