 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Распавядзіце, нібыта Дрыгва не расквеціцца жытам. Прыдумайце плётку такую. …Не ўчую. У вочы звініце сляпнямі: Ёсць мы, і патоп хоць за намі. Ад злосці заходзьцеся плачам. …Не ўбачу. На мове святой адмаўчыце — Маўляў, хай сканае ў нябыце. Яна ж век стаіць увушшу. …Змаўчу? Хай прыйдзе час! Рунь маладая На ветлівым сонцы заззяе. Усё ажыве — вам на дзіва. …Імкліва.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|