 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Патрэскваюць шышкі — лясныя гранаты Ды сучча адно храбусціць пад нагой. П’янкога ляснога паветра аматар, Вярніся світаннем стамлёны дамой. Так рыбаю маняць зарослыя плёсы, Арэхаў на голлі — не злушчыць усіх… Галоднаму — ежа, цікаўным — дзівосы, Турыстам — о’кэй, вось дзе чым закусіць. Іду абяззброены — без запальніцы. Да першых упэўненых кропляў хачу Сачыць, як зарніцы — начныя нажніцы — Раскройваюць спрытна кашулю дажджу.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|