...Падвяду прыгожа бровы, Вусны трэ падфарбаваць — У дрымучыя дубровы Вожыкаў пайду гукаць. Гэй, калючыя, зірніце — Майстар-клас вам правяду — Як у джынсавай спадніцы Зграбна, пекна я іду. І пазвоньваюць пацеркі Пры манернай той хадзьбе… …Вожыкі, ці вы паснулі, Ці хаваецеся дзе?..
|
|