Марыць бадзягам і жнівеньскай поўні, Слухаць альтанкам расейскі шансон… Струнам гітарным сагрэцца ў далонях І пад медыятарам, сплаўленым з зор. Гэй, шасціструнная, звонка выспеўвай, Гэй, шасцікрылая, лётаць пакліч,— Адваяваная ў процьмы залеваў, Ледзь не разбітая ў трэскі на зніч. Безліч шляхоў. Ты палову прайшла з іх. Безліч акордаў. Ты зведала ўсе. Плач перапёлкі ў густых чаратах сціх, Крочма далей басанож па расе. Гэй, шасціструнная, звонка выспеўвай, Гэй, шасцікрылая, лётаць пакліч, — Адваяваная ў процьмы залеваў, Ледзь не разбітая ў трэскі на зніч. Хай недзе спіць,уздыхаючы,горад, Хай паліваюць машыны асфальт, Наша сябрына і заўтра з гуморам Пойдзе спяваць на ўвесь страчаны рай. Гэй, шасціструнная, звонка выспеўвай, Гэй, шасцікрылая, лётаць пакліч,— Адваяваная ў процьмы залеваў, Ледзь не разбітая ў трэскі на зніч.
|
|