У невядомым горадзе Краіны Дажджоў жыве безыменны ліхтар. Удзень ён пазіруе турыстам, мастакам і ўласнаму ценю, а ноч з яго робіць саломінку, праз якую п’юць прагныя зоры кіпучы алей, і агонь, і абпалены стогн матылёў. А яшчэ ёсць паўзмрок — час, калі невядомы ў цыліндры спаць кладзе й абуджае ліхтар. І колькі было такіх шарых гадзінаў, не знае ніхто: ні прыцішаны горад, ні зоры, заўсёды галодныя, ні матылі, што, губляючы крылы, надаюць ліхтару доўгалецце, ні Краіна Дажджоў, што жыве толькі ў мроях.
|
|