Яны бываюць у Еўропу, І адтуль часта дзьме сівер. Бываюць чортавымі І, як казаў адзін уратаваны, Праз іх бачна, як у пекле П’юць і закусваюць райскімі яблыкамі. І ёсць безліч такіх, Што не маюць імя Удзень, Абыякава сочаць Праз шкляныя свае акуляры. І толькі зоры, што нядаўна самі прачнуліся, Будуць гукаць іх пайменна: Акно, густоўна аздобленае ліштвамі, Акно з мармытлівым катом, Акенца, захутанае ў цюлі, Акно з водарам смажанай рыбы, Акно з песняй Маўзэра… — І не здолеюць вокны змаўчаць, І да апошняга ліхтара будуць Абменьвацца сваімі таямніцамі, Не зважаючы ні на скразняк з Еўропы, Ні на бясконцае “Будзьма!” З пекла.
|
|