Недастаткова рагаты — Нат нізкую, нізкую, нізкую поўню баднуць Не сумеў — Рэйсам апошнім адвозіць стамлёных анёлаў дахаты, Пакуль ва ўсіх скверах і парках не сціхнуў Малінаўкі спеў. “Гэй, зачыняюцца дзверы! Прабіце талоны, яшчэ падыміцеся вышай На крок”. І бачыць сябе ён ні многа, ні мала — Самім Люцыферам, Бо сёння заместа Эдэму кіруе ў бліжэйшы Шынок.
|
|