 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Так мала шляхоў. Найпрыемнейшы з іх у крыніцы. Чаму — адкажа іртуць на 35-й рысцы, А яшчэ вадзянік, Ззелянелы ад процьмы вякоў. Ён надта не любіць, што сонца Штовечар паветраным шляхам Ірвецца сюды, Каб тапіцца, Ды апроч сонца і сузор’я Рыбаў Ніхто да яго не завітваў спрадвек. І хай чараты дзень за днём Сеюць чуткі, Нібыта Мільён год назад Жыў паэт па суседству З люстэркам, і сонца умольваў: Тапіся павольней… І неяк назваў сябе сонцам — І замак займеў у таемных глыбінях. …Вадзянік адное смяецца З чароту І Дзень нараджэння святкуе У лютым, Калі ўсе паэты Сядзяць па шынках.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|