 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
На дрыгвяністым імшаніку Ля самае Лысай гары Расце пень трухлявы Ушыркі. Гнілушкі, што лічаць яго Сваёй камунальнай кватэрай, Заўсёды смяюцца ў адказ на размовы Пра крызіс дэмаграфічны. І пню не шкада больш Апошняга кволага парастка, Змерзлага ўзімку, І цішыню Ён сабе ўяўляе ні мала ні многа Пажарам лясным, Хай ніколі не стрэтым. Калі каляндар скіне пёры да лічбы 13, А круг ананасу на небе прашамкае: Пятніца, — Ц і не апошні з чартоў, Прысеўшы на пень і смакуючы піпку, раскажа Легенду Пра тое, як тысячу вёснаў таму Ён танчыў мазурку на самым апошнім Шабашы, А потым гару разам з пеклам На бястэрміновы рамонт зачынілі…— І пню стане чорта шкада аж да слёзаў трухлявых. Калі ўсё імжыць, Прылятае да пня процьма сініх Балотных агнёў — разам грэцца. І пень уяўляе сябе ліхтаром, Катораму шэнціць Адно толькі ў непагадзь.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|