Да восені пара паштовак З тваім паўустаўным “вітанкі”, І некалькі шумных вандровак, Ледзь-ледзь салаўіных змярканняў, Крыху невыцерпнай спякоты, Бакал танканогі з кактэйлем, І колькі хвілінаў блазноты, Салёныя пырскі на целе. І трошкі кавуннага фрэша, І кропля бадзянняў самотных, Драбочак папсы найсвяжэйшай З чыіхсьці расчыненых вокнаў. А там хай зажурыцца неба, Хай слота з імжой надыходзяць. …О, дзякуй за доўгае лета: Лістуеш мне раз на стагоддзе.
|
|