Я мора з Сожам не бяруся І параўнаць, ды хоць згары — Тут, як і ў роднай Беларусі, Гудуць пад вечар камары, У цёплых хвалях прыбярэжных Таксама спее маладзік І, як заўжды, кавун разрэжам На непазбежных на траіх. І параўнанняў мноства, мусіць, І жудасней адно з усіх: Тут, як і ў роднай Беларусі, Rosyjska мова рэжа слых.
|
|