РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Афіцэру Лісаневічу
400
Яму прапанавалі выклікаць
на дуэль Лермантава. Мы нічога
болей ня ведаем аб ім.

 
«Добра... Я ведаю, што да чаго...
Што такое дзярмо і кроў.
Але што вы?!
Узьняць руку на яго?!
Ды лепей ужо... на цара свайго!
Ды лепей на ўсіх...
Так, на ўсіх... цароў.
Я яго не люблю... Вы сказалі: «Гадзёныш...»
Але вы, калі праўды тут трохі й ёсьць,
Пашукайце іншых,
Ад моху зялёных,
Што ўздымуць руку на сваю маладосьць.
Вы там можаце мне балбатаць аб годнасьці,
Абяцаць... ( – вашу маць!.. – )... кайданы ня куць...
Ды на Слова Народа, на Сэрца народа
Не ўздыму я ніколі сваю руку.
А вы там можаце... хай сабе плазам,
А мне пакіньце мой эскадрон...»
І гэтай ганьбай,
І гэтым адказам
Ў гісторыі Людства застаўся ён.
Зразумейце: ўсяго не ўзьнялася рука.
Усяго – на сорам пайшоў.
А пасьля?
Пасьля ён сьмерці шукаў
І, можа, недзе знайшоў.
 
24.VIII.1979.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.