РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Я майстэрню скульптара люблю:
Груды гліны, мармуру, граніту,
Дзе мастак, як бог той старажытны,
Ажыўляе чарамі зямлю.
За акном гусьцее змрок вячэрні.
Не зважай, мой дружа, на мяне!
Я прыйшоў, бо немагчыма мне
Не зайсьці было ў тваю майстэрню,
Не пабачыць, як сваймі рукамі
I лязом натхнёнага разца
Будзіш ты да песень, да жыцьця
Непадатлівы маўклівы камень.
I шкада мне прапусьціць хвіліну,
Калі вобраз, створаны табой,
Загаворыць моваю жывой
I мае разбудзіць успаміны.
 
1943
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.