РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Заўсёды поўначчу
Заўсёды поўначчу, калі
Прачнуцца пад вясеньнім шумам
Разьлівы родных рэк, палі, –
Мяне наведываюць думы:
Якімі гукамі струны
Ці песьнямі я ўвекавечыў
Дні гора, нашай славы дні
I гэтых зораў бляск спрадвечны?
З далі сінеючай на мель
З прыбоем вынесла суровым
Шмацьцё разьбітых каравэл, –
Паэмаў адзьвінеўшых словы.
Нібыта часу не было
Агледзець ветразі калісьці,
Праверыць кожнае вясло
I прасмаліць жывіцай днішчы.
Таму, калі цяпер сьпяшаць
Па славу лёгкую ў прасторы,
Я не імкнуся тых дагнаць,
Чый недалёкі шлях у моры.
Бо нам патрэбна у жыцьці
Адкрыць яшчэ шляхоў нямала,
Шмат невядомых Атлянтыд
I нездабытых перавалаў.
 
1944
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.