РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Галінка і верабей
– Галінка-вярбінка, –
Прасіў верабей, –
Мо' пакалыхала б
Маіх ты дзяцей?
 
Галінка ня хоча
Дзяцей калыхаць.
– Ідзіце, казулі,
Галінку ламаць!
 
Казулі ня хочуць.
– Ідзіце, ваўкі,
Лавіці, караці
Казуляў такіх,
Якія ня хочуць
Галінку ламаць,
Якая ня хоча
Дзяцей калыхаць.
 
Ваўкі не схацелі.
– Прыходзьце, стральцы,
Каб непаслухмяных
Ваўкоў правучыць,
Якія ня хочуць
Казуляў караць,
Якія ляняцца
Галінку ламаць,
Якая ня хоча
Дзяцей калыхаць...
Пайшлі паляўнічыя
Ў лес на ваўкоў:
 
Спалохана зьверы
Пабеглі з дуброў,
Пабеглі казуляў
Лавіць і караць;
Казулі пабеглі
Галінку ламаць.
Галінка-вярбінка
Са страху хуьчэй
Давай калыхаць
Вераб'іных дзяцей.
З тых дзён без спачынку,
Каб кожны быў рад,
Калыша галінка
Усіх птушанят.
 
1945
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.