РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Я імя тваё напісаў на граніце,
дзе высяцца кручы, прыбрэжныя горы,
каб вечна яго азаралі зарніцы
і песьцілі хвалі паўдзённага мора.
 
Я хмельную чару абвіў тваім імем,
каб вусны заўсёды яе цалавалі,
калі запалае віно залатымі
праменьнямі сонца ў празрыстым крыштале.
 
Разойдуцца хутка дарог каляіны
і хто, апроч скалаў і хмельнае чары,
мне скажа ў далёкай, у роднай краіне,
што знаў я цябе наяву, а ня ў марах?
 
1943
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.