РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Каб мары-сны, як ліст сатлеўшы,
Ня змыла бурных дзён рака,
Я ў непакорных рыфмах вершаў
Іх працавіта замыкаў.
Але празь дзень усе, як брага,
Перабрадзіўшая ў віне,
Не уталялі вечнай прагі
I больш ня цешылі мяне.
Хіба таму і нам – паэтам,
Пражыўшым век, апошні дзень
Здаецца днём тварэньня сьвета,
Тае зямлі і неба, дзе
Ты не пасьпеў імя даць лепшай
Краіне казачнай сваёй
I на'т усім шматлікім вершам,
Што разьмінуліся з табой.
 
1944
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.