РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *

З паэмы "Нарач"

 
Заіграла скрыпка
Гулкім пералівам,
Як вясна іграе, як пяе жняя,
Як у чыстым полі, каласістай грывай
Да зямлі прыпаўшы, плача сіратліва
Паласа стаптаная мая.
 
За пявуньняй-скрыпкай
Заіграў гармонік,
Загулі чмялямі тэнары, басы,
Ўдарылі ў падлогу, ў сьцены з хвояў гонкіх,
У бары, ў гушчары, ў струны сосен звонкіх
Сьнежнаю завеяй галасы.
 
А у гэту буру
Бліскавіц, вясёлак
Гром цымбалаў кінуў п’яны музыкант.
I ў адказ на гром той, яркі і вясёлы,
Віхрам закружыўся збуджаны пасёлак,
Вербы, зоры, серп маладзіка.
 
1937
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.